Набор на новую актуальную спецыяльнасць у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога

У Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога на кафедры «Прамысловая электроніка» з 2014 года пачынаецца набор на спецыяльнасць 1-53 01 07 «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах» з атрыманнем кваліфікацыі «інжынер па інфармацыйных тэхналогіях і кіраванні».

Паводле вызначэння, дадзенага ў адукацыйным стандарце спецыяльнасці, «інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах – гэта галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае пытанні атрымання, пераўтварэння і выкарыстання інфармацыі з мэтай кіравання рознымі тэхнічнымі аб'ектамі». Што хаваецца за гэтай афіцыйнай фармулёўкай?

У наш час у сферы вытворчасці і побыту ўсё большае распаўсюджанне атрымліваюць інтэлектуальныя сістэмы і тэхналогіі, якія прадугледжваюць кіраванне складанымі тэхналагічнымі працэсамі з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Назіраецца інтэнсіўнае зліццё складаных тэхналагічных сістэм з інфармацыйнымі тэхналогіямі. Гэта спрыяе масаваму стварэнню і ўкараненню больш дасканалых аўтаматызаваных сістэм на вытворчасці, пашырэнню наменклатуры і ўдасканаленню практычна ўсяго спектру побытавай і персанальнай тэхнікі. Можна ўпэўнена меркаваць, што спецыялісты, якія валодаюць унікальным спалучэннем комплексных ведаў у галінах аўтаматызацыі, радыёэлектронікі і праграмавання, будуць шырока запатрабаваны як у абслугоўванні сучасных тэхналагічных установак, так і ў стварэнні і ўкараненні новых інтэлектуальных прылад, комплексаў, сістэм.

Да цяперашняга часу падрыхтоўка па дадзенай спецыяльнасці ажыццяўлялася толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2014 года падрыхтоўка пачынаецца і ў вядучай профільнай установе вышэйшай адукацыі Гомельскага рэгіёна.


09.12.2013