Фестываль факультэтаў БДУ адбудзецца 28 сакавіка

Фестываль факультэтаў адбудзецца 28 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Ліцэй БДУ, вул. Ульянаўская, 8). У гэты дзень з 10.00 да 16.00 адна з вядучых вну краіны стане адкрытай пляцоўкай для дыялогу абітурыентаў і іх будучых выкладчыкаў. БДУ пераўтварыцца ў сапраўдны выставачны павільён факультэтаў і адукацыйных інстытутаў. Урачыстае адкрыццё з удзелам рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі запланавана на 11.00. Праграма фестывалю абяцае быць інфармацыйна насычанай і разнапланавай. Аб структуры ВНУ, спецыяльнасцях і накірунках, адукацыйных і навуковых дасягненнях факультэтаў школьнікі змогуць даведацца на шматлікіх прэзентацыйных мерапрыемствах. А пра асаблівасці прыёму і правілы паступлення ва ўніверсітэт раскажуць прадстаўнікі прыёмнай камісіі. Спецыяльна для абітурыентаў падрыхтаваны даведачны матэрыял і будзе арганізавана індывідуальнае кансультаванне. 

Афіша

На Фестывалі факультэтаў будуць улічаны таксама інтарэсы і абітурыентаў, якія пражываюць у аддаленых рэгіёнах Беларусі. Упершыню для гэтых школьнікаў будзе праведзена online-канферэнцыя з удзелам рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейка. Пачатак у 13.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства будзе ажыццяўляцца на афіцыйным сайце БДУ. Любы школьнік зможа задаць пытанне, якое тычыцца прыёмнай кампаніі, папярэдне задаўшы яго ў афіцыйнай групе БДУ сацыяльнай сеткі «У кантакце» (раздзел «Абітурыент БДУ"). (http://vk.com/bsu_by#/topic-94684_29432482?offset=1440). Пра тое, якое разнастайнае і багатае на падзеі жыццё сучаснага ўніверсітэта, госці фестывалю даведаюцца з прэзентацый чыннасці студэнцкіх грамадскіх арганізацый, псіхалагічнай службы і спартыўнага клуба БДУ.  Для ўдзельнікаў універсітэцкага свята падрыхтаваны таксама забаўляльныя акцыі. Будучыя студэнты ўбачаць выступленні каманды КВЗ і творчых калектываў БДУ, правераць свае сілы ў інтэлектуальных і інтэрактыўных конкурсах і віктарынах.

20.03.2015