ГДТУ імя П.В. Сухога і група кампаній "Политех" запрашаюць абітурыентаў на адкрытую алімпіяду па радыёэлектроніцы

Аргкамітэт II адкрытай алімпіяды па радыёэлектроніцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога» запрашае прыняць удзел у алімпіядзе па радыёэлектроніцы, якая будзе праведзена  27.03.2014 у рамках святкавання 15-годдзя стварэння факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм (ФАІС).

Для ўдзелу ў алімпіядзе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля:

- навучэнцы выпускных класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў;

- навучэнцы профільных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

- навучэнцы прафесійна-тэхнічных вучэльняў,

а таксама навучэнская моладзь, якая наведвае гурткі тэхнічнага накірунку г.Гомеля і Гомельскай вобласці, створаныя на базе абласных
і раённых цэнтраў, дамоў тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.

Алімпіяда будзе праведзена 27.03.2014 у ГДТУ імя П.В. Сухога  (г. Гомель, пр. Кастрычника, 48) з 15.00 да 16.30 у аўдыторыі 2-542 ў выглядзе спаборніцтва ў асабістым заліку.

Перад алімпіядай у 14.30 будзе праведзена экскурсія па кафедры «Прамысловая электроніка» з прэзентацыяй стэндавага абсталявання і навукова-тэхнічных распрацовак кафедры (збор у аўдыторыі 2-542, корпус 2).

Генеральным спонсарам мерапрыемства выступае група кампаній "Политех", якая прэзентавала ў якасці прызоў для пераможцаў:

1 месца - знешні жорсткі дыск (3Q Portable HDD External) на 500 Gb;
2 месца - навушнікі Philips SHM6500;
3 месца - USB 2.0 flash drive

У дадатак да гэтага кожны ўдзельнік алімпіяды атрымае картку кліента, якая дае права на атрыманне зніжкі ў крамах і сэрвісным цэнтры "Политех".

Кантактны тэлефон : 48-40-34 (кафедра «Прамысловая электроніка»).


23.03.2014