На сайце abiturient.by можна параўнаць свае паказчыкі з прахаднымі баламі ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі 2015 г.

27.05.2016

Сэрвіс "Параўнанне сваіх паказчыкаў з леташнімі прахаднымі баламі" дапоўнены інфармацыяй усіх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі па дзённай бюджэтнай форме навучання за 2015 г. 

Сістэматызацыя даных пра вынікі ўступнай кампаніі па ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі пачата з 2011 года. Сёння ў абітурыентаў маецца магчымасць параўнаць свой меркаваны конкурсны бал 2016 года з наступнымі прахаднымі баламі, зафіксаванымі ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі:

- 2011 г.:  дзённая бюджэтная форма навучання;

- 2012 г.:  усе формы навучання;

- 2013 г.:  дзённая бюджэтная форма навучання;

- 2014 г.:  усе формы навучання;

- 2015 г.:  дзённая бюджэтная форма навучання.


Пры гэтым можна абмяжоўваць вобласць выбаркі вызначаным геаграфічным рэгіёнам і/альбо элементам адукацыйнай сістэмы (можна абраць вызначаны профіль адукацыі, кірунак, групу спецыяльнасцяў, спецыяльнасць). Дзякуючы гэтаму можна атрымліваць спісы даўжынёй як па 100-200 элементаў, напрыклад пры запытах па ўсіх конкурсных элементах без абмежаванняў, так і даўжынёй усяго па 2-3 элементы, калі абрана геаграфічнае абмежаванне і адшукваецца толькі адна пэўная спецыяльнасць.

Плануецца, што да 10.06.2016 на сайце з’явіцца магчымасць параўнання сваіх паказчыкаў з данымі 2015 г.  і па ўсіх астатніх формах навучання.

Больш падрабязна пра сэрвісы на сайце "Абітурыент" і правілы іх выкарыстання можна пачытаць тут.