Факультет горного дела и инженерной экологии

Краткая информация

Декан

КОЛОГРИВКО Андрей Андреевич

кандидат технических наук, доцент
№ кабинета Дневное: ул. Якуба Коласа, 14, уч. корп. 9, каб.108. Заочное: ул. Якуба Коласа, 14, уч. корп. 9, каб. 106
Адрес ул. Я. Коласа, д. 14, корп.9
Проезд Остановка трамвая 1,5,6,8 "ул.Дорошевича"
Телефон
2927182
2927414
Web-сайт

http://www.bntu.by/fgde.html

E-mail

fgde [at] bntu [dot] by

Выпускающие кафедры
Специальность и квалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания *

Дневная

7-07-0714-01 Машины и оборудование для горнодобывающих производств. Горная электромеханика (Горный инженер)5,51.Бел.(рус.) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытания2.Физика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытания3.Математика (ЦТ)
7-07-0724-01 Разработка месторождений полезных ископаемых. Открытые горные работы (Горный инженер)5,51.Бел.(рус.) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытания2.Физика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытания3.Математика (ЦТ)
7-07-0724-01 Разработка месторождений полезных ископаемых. Подземные горные работы (Горный инженер)5,51.Бел.(рус.) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытания2.Физика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытания3.Математика (ЦТ)

Заочная

7-07-0724-01 Разработка месторождений полезных ископаемых. Подземные горные работы (Горный инженер)61.Бел.(рус.) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытания2.Физика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытания3.Математика (ЦТ)

Заочная (платная)

7-07-0724-01 Разработка месторождений полезных ископаемых. Подземные горные работы (Горный инженер)61.Бел.(рус.) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытания2.Физика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытания3.Математика (ЦТ)
* ЦЭ – централизованный экзамен; ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

Вырашэнне задач асваення радовішчаў карысных выкапняў Беларусі патрабуе падрыхтоўкі нацыянальных інжынерных кадраў па цэлым шэрагу горных спецыяльнасцяў, сярод якіх горныя работы, падземныя горныя работы, свідравыя работы, узбагачэнне карысных выкапняў, горныя машыны, сучасныя геатэхналогіі, экалогія і шэраг іншых.  Шмат вядомых людзей вучыліся і працавалі на факультэце, які ў розныя гады называўся тарфяны, горна-механічны і некаторы час уваходзіў у склад факультэта энергетычнага будаўніцтва. Дастаткова толькі ўзгадаць дэкана тарфянога факультэта, рэктара Беларускага політэхнічнага інстытута і міністра сярэдняй і вышэйшай адукацыі БССР дацэнта Дарашэвіча Міхаіла Васільевіча, імём якога названая адна з вуліц г. Мінска. Новы этап у развіцці і гісторыі факультэта пачаўся ў красавіку 2002 года, калі пры рэарганізацыі Беларускай політэхнічнай акадэміі ён быў сфармаваны як асобнае структурнае падраздзяленне: «Факультэт прыродных рэсурсаў і экалогіі» (ФПРЭ), які ўзначаліў доктар тэхнічны навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі Багатаў Барыс Аляксандравіч. Стварэнне такога факультэта было прадыктавана неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў па засваенні радовішчаў карысных выкапняў для Рэспублікі Беларусь (калійныя солі, вугаль, мергель, даламіт, нафта, граніт, пітная і мінеральная воды, пяскі і пясчана-жвіравыя сумесі). З 15 лютага 2007 ФПРЭ быў ператвораны ў Факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі (ФГСЭ), які ўзначаліў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Цыбуленка Пётр Васільевіч, выпускнік горна-механічнага факультэта 1977 года.

  Факультэт ўключае тры выпускаючых кафедры:

Кафедра «Горныя машыны»

Спецыяльнасці:

1-36 10 01 «Горныя машыны і абсталяванне»,

1-36 13 01 «Тэхналогія і абсталяванне тарфяной вытворчасці»;

Кафедра «Горныя работы»

Спецыяльнасць:

1-51 02 01 «Распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў»;

Кафедра «Экалогіі»

Спецыяльнасць:

1-57 01 02  «Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці»,

а таксама агульнаадукацыйную кафедру «Англійская мова №1», якая вядзе навучанне студэнтаў большасці спецыяльнасцяў, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў БНТУ; філіялы кафедраў «Горныя машыны» і «Горныя работы» у інстытуце Белгархімпрам, лабараторыі Экапрам, межкафедральную лабараторыю калійнай вытворчасці, вылічальны цэнтр, які быў створаны пры падтрымцы РУП "Беларуськалій". У перспектыве мяркуецца адкрыць новыя спецыяльнасці, звязаныя з інфармацыйнымі тэхналогіямі здабычы карысных выкапняў і геаэкалогіі. Кафедры факультэта вядуць вялікую навукова-даследчую працу, многія распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў розных галінах прамысловасці. Студэнты падчас навучання маюць магчымасць далучацца да навуковых даследаванняў і, пры паспяховым заканчэнні навучання, паступіць у магістратуру і аспірантуру. Падрыхтоўку будучых інжынераў вядуць высокакваліфікаваныя педагагічныя кадры, сярод якіх 10 дактароў навук і 28 кандыдатаў навук.

Падводзячы вынік, можна з упэўненасцю адзначыць, што факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі з'яўляецца цэнтрам па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі інжынерных кадраў для здабычы, перапрацоўкі, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя і экалагічнага менеджменту.

www.bntu.by/fgde

Фотографии