Віншаванне Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Паважаныя ветэраны, калегі, сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
Мы адзначаем адну з самых яркіх, велічных і значных гістарычных па­дзей — юбілей Вялікай Перамогі, якая стала для ўсяго свету сімвалам гераізму, непахіснай стойкасці, несакрушальнасці духу.
У гэтыя святочныя веснавыя дні асабліва добра разумееш, якая вялікая цана міру, згодзе і стабільнасці — найважнейшым складнікам жыцця чалавека.
Жадаю вам далейшай плённай працы ў імя Беларусі. Міру, шчасця і дастатку кожнай сям’і.

З найлепшымі пажаданнямі,
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь  М.А. Жураўкоў


08.05.2015