Нарматыўныя прававыя акты па прыёме абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў 2018 г.

Напярэдадні ўступнай кампаніі 2018 года для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені, Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на наступныя нарматыўныя прававыя акты, якія ўстанаўліваюць некаторыя асаблівасці прыёму абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені:

- ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ад 16 сакавіка 2017 г. № 21 (з улікам змяненняў згодна пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2018 г. № 24) "Аб устанаўленні пераліку педагагічных спецыяльнасцей, пры паступленнi на якiя залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў асобы, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі";

- ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ад 20 сакавіка 2017 г. № 25 (з улікам змяненняў згодна пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2018 г. № 23) "Аб устанаўленні пераліку найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, пры паступленні на якія залічваюцца без уступных выпрабаванняў асобныя катэгорыі абітурыентаў";

- ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ад 14 красавіка 2018 г. № 22 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2017 г. № 33", у якой выкладзены ў новай рэдакцыі пералікі  спецыяльнасцей сярэдняй спецыяльнай адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін.

Азнаёміцца са ўсімі нарматыўнымі актамі па прыёме абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў 2018 г. можна на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, па адрасе http://test.edu.bsu.by/page-25091


19.05.2018