Аб'яўлены дадатковы набор на востра запатрабаваныя спецыяльнасці па дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі

У Беларусі пачынаецца дадатковы набор ва ўстановах вышэйшай адукацыі на востра запатрабаваныя эканомікай і сацыяльнай сферай накірункі спецыяльнасцяў, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.Прыём дакументаў на гэтыя спецыяльнасці ажыццяўляецца толькі на дзённую бюджэтную форму. Тэрміны прыёму: на ваенныя спецыяльнасці – з 21 па 25 ліпеня, культуры 27-28 ліпеня, на ўсе астатнія – з 23 па 28 ліпеня.

  Для ўсіх абітурыентаў, якія паступалі, але не прайшлі па конкурсе на бюджэтныя месцы, ёсць магчымасць другі раз паспрабаваць свае сілы. Дадатковы набор на месцы, што засталіся пасля асноўнага набору, мае адбыцца на наступныя напрамкі спецыяльнасцяў і спецыяльнасці:

  • "Пачатковая адукацыя",
  • "Матэматыка і інфарматыка",
  • "Фізіка і інфарматыка",
  • "Прафесійнае навучанне",
  • "Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)",
  • "Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)",
  • "Прыкладная матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)",
  • "Прыродаахоўная дзейнасць (экалагічны маніторынг)",
  • "Абсталяванне",
  • "Транспарт",
  • "Металургія",
  • "Энергетыка",
  • "Лясная прамысловасць",
  • "Хімічная прамысловасць",
  • "Харчовая прамысловасць",
  • "Лёгкая прамысловасць",
  • "Аўтаматызацыя",
  • "Землеўпарадкаванне, геадэзія, картаграфія і тапаграфія",
  • "Ахова навакольнага асяроддзя",
  • "Будаўніцтва",
  • "Лясная гаспадарка і садова-паркавае будаўніцтва",
  • "Забеспячэнне якасці",
  • "Мастацтва музычнае".

На вакантныя месцы могуць прэтэндаваць абітурыенты, якія ўдзельнічалі ў ЦТ і атрымалі: ад 5 балаў (уключна) – па рускай і беларускай мовах; ад 10 балаў (уключна) – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі; ад 15 балаў (уключна) – па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўству, геаграфіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская).

Парогавыя значэнні яшчэ больш зніжаны пры ажыццяўленні дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь; на ваенныя факультэты дзяржаўных устаноў вышэйшай адукацыі; у дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях накірунку адукацыі "Фізічная культура і спорт" і груп спецыяльнасцяў "Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства", "Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалярства", "Сельская будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый", "Меліярацыя і водная гаспадарка", "Аграінжынерыя". Пры гэтым дадатковы набор ажыццяўляецца толькі на вакантныя месцы, што засталіся пасля залічэння абітурыентаў асноўнага набору.

Міністэрства адукацыі пастанавіла знізіць ніжняе парогавае значэнне бала па цэнтралізаваным тэставанні для прыёму на спецыяльнасці вышэйзгаданых профіляў адукацыі, прызнаўшы нездавальняючымі для паступлення адзнакі ад 0 да 2 балаў (уключна) па вучэбных прадметах: руская мова, беларуская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская).

Па ўсіх канкрэтных пытаннях, звязаных з дадатковым наборам на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі, неабходна звяртацца па кансультацыю ў прыёмныя камісіі ўстаноў вышэйшай адукацыі.


19.07.2014