Установы вышэйшай адукацыі пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў

12.07.2018

12 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў. Адметнасць прыёмнай кампаніі - 2018 у тым, што сёлета абітурыенты ўпершыню змогуць падаваць сертыфікаты ЦТ, атрыманыя ў 2017 годзе. Звяртаем увагу абітурыентаў, што на падачу дакументаў на бюджэтную форму навучання адведзена не так шмат часу. На гэта ў абітурыентаў ёсць усяго шэсць дзён.

Без уступных выпрабаванняў ва УВА сёлета могуць паступаць не толькі пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, але і выпускнікі педагагічных класаў пры ўмове выдатных адзнак у атэстаце. А прыём дакументаў на платную форму навучання працягнецца да 4 жніўня.

Тэрміны прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі:

12-17 ліпеня - на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове;
15 лістапада - 5 снежня - на завочнай форме ў УВА сельгаспрофілю.
- на платнай аснове без здачы ўступных выпрабаванняў у УВА:
12-31 ліпеня - ў сілавыя УВА;
12 ліпеня - 2 жніўня - ў творчыя УВА;
12 ліпеня - 4 жніўня - ў іншыя УВА.
Больш падрабязна інфармацыя пра правілы падачы дакументаў прадстаўлена на сайце Міністэрства адукацыі.